Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца стабільнай, без змен.
Па стане на 30 красавіка 2025 года ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Брэсце, Віцебску, Гродне і Мінску складаюць 0,10 мкЗв/г, у Гомелі – 0,11 мкЗв/г, у Магілёве – 0,13 мкЗв/г, што адпавядае шматгадовым усталяваным значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,48 мкЗв/г, Слаўгарад – 0,17 мкЗв/г.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies