Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
02.02.2023

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 26 студзеня - 2 лютага 2023 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 26 студзеня па 2 лютага 2023 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змен.

Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродна складаюць 0,10 мкЗв/гадз (10 мкР/гадз), у Гомелі і Магілёве – 0,11 мкЗв/гадз (11 мкР/гадз), што адпавядае шматгадовым значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыёактыўнага забруджвання: Брагін – 0,47 мкЗв/гадз. (47 мкР/гадз.), Слаўгарад – 0,18 мкЗв/гадз. (18 мкР/гадз.). 
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў