Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
01.09.2022

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 1 - 8 верасня 2022 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 1 – 8 верасня 2022 года радыяцыйная абстаноўка ў Рэспубліцы застаецца без зменаў.
Ўзроўні магутнасці дозы гама–выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродне складаюць 0,10 мкЗв/гадз (10 мкР/гадз), у Гомелі - 0,12 мкЗв/гадз (12 мкР/гадз), у Магілёве - 0,11 мкЗв/гадз (11 мкР/гадз), што адпавядае шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,49 мкЗв/гадзіну (49 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,19 мкЗв/гадзіну (19 мкР/гадзіну).

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў