Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
01.02.2024

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 25 студзеня -1 лютага 2024 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 25 студзеня па 1 лютага 2024 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змен.

Ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Гродне складаюць 0,10 мкЗв/гадзіну (10 мкР/гадзіну), у Магілёве – 0,12 мкЗв/гадзіну (12 мкР/гадзіну), што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,42 мкЗв/гадзіну (42 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,18 мкЗв/гадзіну (18 мкР/гадзіну).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў