Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
16.05.2024

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 8 - 16 мая 2024 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 8 па 16 мая 2024 г.радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змен.

Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродне складаюць 0,10 мкЗв/гадзіну (10 мкР/гадзіну), у Гомелі – 0,11 мкЗв/гадзіну (11 мкР/гадзіну), у Магілёве – 0,12 мкЗв/гадзіну (12 мкР/гадзіну), што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,51 мкЗв/гадзіну (51 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,19 мкЗв/гадзіну (19 мкР/гадзіну).

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў