Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
25.01.2024

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 18- 25 студзеня 2024 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 18 па 25 студзеня 2024 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без зменаў.

Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродне складаюць 0,10 мкЗв/гадзіну (10 мкР/гадзіну), У Гомелі – 0,11 мкЗв/гадзіну (11 мкР/гадзіну), у Магілёве – 0,12 мкЗв/гадзіну (12 мкР/гадзіну), што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,40 мкЗв/гадзіну (40 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,18 мкЗв/гадзіну (18 мкР/гадзіну).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў