Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
25.05.2023

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 18 -25 мая 2023 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 18 па 25 мая 2023 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змен.

Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце і Гродна складаюць 0,10 мкЗв/гадзіну (10 мкР/гадзіну), у Віцебску і Гомелі – 0,11 мкЗв/гадзіну (11 мкР/гадзіну), у Магілёве – 0,12 мкЗв/гадзіну (12 мкР/гадзіну), што адпавядае ўсталяваўшымся шматгадовым значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,47 мкЗв/гадзіну (47 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,19 мкЗв/гадзіну (19 мкР/гадзіну).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў