Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
23.11.2023

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 16 - 23 лістапада 2023 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 16 па 23 лістапада 2023 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змен.

Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродне складаюць 0,10 мкЗв/гадзіну (10 мкР/гадзіну), у Гомелі – 0,11 мкЗв/гадзіну (11 мкР/гадзіну), у Магілёве – 0,13 мкЗв/гадзіну (13 мкР/гадзіну), што адпавядае шматгадовым усталяваным значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,46 мкЗв/гадзіну (46 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,19 мкЗв/гадзіну (19 мкР/гадзіну).

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў