Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
19.01.2023

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 12 - 19 студзеня 2023 года

 
Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 12 па 19 студзеня 2023 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змяненняў.

Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродна складаюць 0,10 мкЗв/гадзіну (10 мкР/гадзіну), у Гомелі і Магілёве – 0,11 мкЗв/гадзіну (11 мкР/гадзіну), што адпавядае шматгадовым значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,47 мкЗв/гадзіну (47 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,18 мкЗв/гадзіну (18 мкР/гадзіну).

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў