выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
11.11.2024

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 11 лістапада 2024 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца стабільнай, без змен.

Па стане на 11 лістапада 2024 года ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі і ў Гродне складаюць 0,10 мкЗв/г, у Магілёве – 0,12 мкЗв/г, што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін-0,45 мкЗв/г, Слаўгарад – 0,20 мкЗв/г.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты