24.02.2021
Жанчыны БЕЛГІДРАМЕТА павіншавалі мужчын з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
23 лютага – Дзень Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень многімі ўспрымаецца як свята ўсіх мужчын: і тых, хто служыў альбо служыць у войску, і тых, хто рыхтуецца да абароны Айчыны ў будучыні альбо ўжо даў прысягу Радзіме, і не толькі службовых. Бо Айчына – гэта маці, жонка, дзеці, мірнае неба над галавой. Быць абаронцам Айчыны – гэта так шмат значыць! Часам так складана падабраць словы, каб павіншаваць мужчын з гэтым цудоўным святам. Але для выдатных дам Белгідрамета гэта не стала праблемай. Яны з задавальненнем пад кіраўніцтвам старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Аляхновіч Наталлі Аляксандраўны арганізавалі сардэчную сустрэчу і віншаванне мужчынам калектыву.
Раніца аўторка для мужчынскай паловы Белгідрамета пачалася незвычайна. Ужо з 8.00 у фае ля ўваходу абаронцаў Айчыны сустракалі дзяўчыны ў ваеннай форме, стварыўшы імітацыю кантрольна-прапускнога пункта. У праграме – цёплыя віншаванні і салодкія пачастункі з «кошыку пажаданняў», душэўная музыка і чароўныя ўсмешкі жанчын-калег. Усё гэта стварала выдатную атмасферу для святочнага настрою!









Сваёй мэты жанчыны дасягнулі. Баявы настрой на ўвесь дзень мужчынам было забяспечаны.
Лютаўскае свята напярэдадні вясны – выдатная магчымасць для калег пагутарыць адзін з адным, сказаць цёплыя словы ўдзячнасці, змякчыць фармальнасць і адказнасць працоўных будняў. У далейшым, як следства, гэта заўсёды дапамагае і ў вытворчым працэсе, а працоўныя задачы вырашаюцца хутчэй і больш эфектыўна пры дапамозе і падтрымцы калегаў.
«Як 23 лютага сустрэнеш, так і 8 сакавіка правядзеш», - любіць пажартаваць выдатная палова калектыву. 8 сакавіка мужчынам трэба будзе арганізаваць адказнае віншаванне.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання