26.05.2021
Заключны семінар праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Ліквідацыя бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь»
26 мая 2021 года ў канферэнц-зале гасцініцы «Crowne Plaza» прайшоў заключны семінар па прэзентацыі вынікаў праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Ліквідацыя бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь».
У пачатку семінара з прывітальным словам выступілі начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра, змяненне клімату і экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Наталля Інчына і намеснік пастаяннага прадстаўніка праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь Армен Марцірасян.
У ходзе семінара было разгледжана некалькі пытанняў:
вынікі рэалізацыі праекта (дакладчык – Марына Белавус, кіраўнік праекта);
інвестыцыйныя магчымасці Рэспублікі Беларусь у сферы аднаўляльнай энергетыкі і прэзентацыя патэнцыйных пляцовак для размяшчэння ветраэнергетычных установак у Беларусі (дакладчык – Юрый Грыгарэнка, кансультант праекта);
атлас ветравога патэнцыялу Беларусі, распрацаваны ў рамках праекта (дакладчык – Ганна Мацавіла, начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю Белгідрамета);
дзейнасць РУП «ПА «Беларуснафта» у сферы аднаўляльнай энергетыкі (дакладчык – Анатоль Катляроў, прадстаўнік РУП «ПА «Беларуснафта»).





Акрамя таго, з дакладам па пытаннях аднаўляльнай энергетыкі выступіла намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Вольга Пруднікава.
У завяршэнні мерапрыемства ў журналістаў была магчымасць задаць пытанні па развіццю аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама падведзены вынікі семінара і праекта ў цэлым.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання