Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.11.2022

З 17 лістапада ў Беларусі ўсталюецца халоднае надвор'е

У ноч на панядзелак у hэспубліку прарвалася першая порцыя холаду, з-за чаго тэмпература паветра істотна панізілася. Але асноўнае пахаладанне яшчэ наперадзе і пачнецца з чацвярга (17 лістапада): у другой палове тыдня ўдараць першыя адчувальныя маразы. У чацвер ноччу па рэспубліцы будзе ад -1°C да -7°C, у далейшым у начныя гадзіны не выключаны маразы і да -9 -10°C, а пры ўмове працяглых праясненняў не выключана паніжэнне тэмпературы і ніжэй -10°C. Пры гэтым і ў дзённыя гадзіны ў другой палове тыдня ў большасці раёнаў краіны таксама будуць адзначацца адмоўныя тэмпературы паветра.
Акрамя таго, ападкі будуць паступова пераходзіць cа змяшанай фазы ў цвёрдую, таму чакаецца ўтварэнне снежнага покрыва. На дарогах будзе ўтварацца галалёдзіца, таму тым, кто яшчэ не памяняў на сваіх аўтамабілях летнія шыны на зімовыя, пара гэта зрабіць.

15 лістапада (аўторак) ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі, а па паўночным усходзе рэспублікі ў многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (дождж, магчымы мокры снег). У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе -4, +2, а днём апынецца ў межах +1 +7°С; па паўднёвым захадзе краіны ноччу +3 + 5, днём +8 +10°С.

16 лістапада (нядзеля) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак -3, + 4°С.

Усталюецца халоднае надвор'е.
17 лістапада (аўторак) месцамі па краіне невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 -7°С, максімальная днём -4, +2°С.

Сачыць за абнаўленнямі метэаралагічнай інфармацыі можна на сайтах Белгідрамета, у сацыяльных сетках і ў мабільным дадатку «Надвор'е ў кішэні».

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў