Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
17.06.2021

З 16 чэрвеня 2021 года ўступаюць у сілу Пастановы Савета Міністраў №329 і №330

Пастановай Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2021 года № 329 вызначаны меры, накіраваныя на рэалізацыю Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2020г года № 64-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці».

Прававым актам, у прыватнасці, зацверджаны:
  • Палажэнне аб парадку прадастаўлення гідраметэаралагічнай інфармацыі дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службе іншымі вытворцамі гідраметэаралагічнай інфармацыі;
  • Палажэнне аб парадку вядзення Адзінага дзяржаўнага рэестра арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гідраметэаралагічную дзейнасць;
  • Палажэнне аб парадку распаўсюджвання дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службай гідраметэаралагічнай інфармацыі і яе складзе;
  • Палажэнне аб парадку ўстанаўлення і абазначэння межаў ахоўных зон вакол стацыянарных пунктаў гідраметэаралагічных назіранняў дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў, а таксама патрабаваннях па іх ахове і выкарыстанні;
  • Палажэнне аб парадку фарміравання схемы дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў;
  • схема дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў.
Таксама вызначаны пералік работ і паслуг агульнадзяржаўнага і (або) міжнароднага значэння. У пераліку 16 пунктаў, у тым ліку:
  • забеспячэнне гідраметэаралагічнай інфармацыяй авіяцыі;
  • выкананне дзяржпраграм у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
  • арганізацыя выканання работ па актыўнаму ўздзеянню на метэаралагічныя і іншыя геафізічныя працэсы;
  • прадастаўленне гідраметэаралагічнай інфармацыі для міжнароднага абмену гідраметэаралагічнай інфармацыяй згодна міжнародным дамовам Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне ўдзелу дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы ў дзейнасці Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі;
  • удзел у міжнародных праграмах і мерапрыемствах у галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці (у тым ліку навукова-даследчых), якія ўяўляюць цікавасць для Рэспублікі Беларусь.
Пастановай №329 прадугледжана ўнясенне змяненняў у Палажэнні, зацверджаныя пастановай урада ад 4 кастрычніка 2006 г. № 1301:
аб дзяржаўным гідраметэаралагічным фондзе;
аб дзяржаўным кліматычным кадастры.

Акрамя таго, шэраг пастаноў Урада прызнаецца страціўшым сілу. Сярод іх:
ад 30 красавіка 2002 г. № 553 «Аб некаторых пытаннях забеспячэння ўстойлівага функцыянавання сістэмы метэаралагічнага абслугоўвання грамадзянскай авіяцыі»;
ад 23 студзеня 2007 г. № 75 «Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці».

15 чэрвеня 2021 г. Саветам Міністраў таксама прынята пастанова №330, якой зацверджана Палажэнне аб парадку і ўмовах забеспячэння гідраметэаралагічнай інфармацыяй грамадзянскай авіяцыі. Пры гэтым шэраг пастаноў Урада страчвае сілу. У іх ліку - ад 6 кастрычніка 2006 г. № 1316 «Аб забеспячэнні гідраметэаралагічнай інфармацыяй грамадзянскай авіяцыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Паводле інфармацыі партала PRAVO.BY 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў