выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
19.12.2024

Выстава "МАЯ БЕЛАРУСЬ" - акуніцеся ў свет дасягненняў краіны!

У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры (вул. Паўліны Мядзёлкі, 24) у бліжэйшы час адбудзецца адкрыццё ўнікальнай выставы дасягненняў суверэннай Беларусі "Мая Беларусь".
Экспазіцыя заклікана паказаць, чаго Беларусь дасягнула за гады незалежнасці дзякуючы працы народа, любові і патрыятызму.
Агульная плошча выставы складзе больш за 30 тыс.кв.м. На гэтай тэрыторыі размесцяцца выставачныя экспазіцыі ў павільёне і на вуліцы, фудкорт, зона культурных мерапрыемстваў, а таксама розныя лакацыі пад агульнай назвай "Мая Беларусь - месца сілы". Удзельнікі выставы змогуць пазнаёміцца з мноствам цікавых праектаў, накіраваных на глыбокае знаёмства з дасягненнямі краіны.

Экспазіцыя будзе падзелена на 11 тэматычных кластараў, кожны з якіх прадэманструе дасягненні ў ключавых галінах эканомікі Беларусі такіх як «Знак якасці», «Культурная спадчына», «Мы - будучыня», «Разумны горад», «Навука і інтэлект», «Клопат і здароўе», «Атамная энергія», «Сельская гаспадарка» і г.д., у цэнтры ўвагі якіх апынецца не асобнае прадпрыемства, а ўся краіна, яе народ, працавітасць і вынікі працы за 30 гадоў.

Арганізатары ўпэўнены, што выстава здзівіць і натхніць не толькі тых, хто ўжо добра знаёмы з Беларуссю, але і тых, хто ўпершыню адкрые для сябе гэтую краіну. Уваход на выставу будзе вольным, таксама як і ўдзел у культурных мерапрыемствах, якія будуць праходзіць на яе пляцоўцы. У рамках культурнай праграмы запланаваны тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, майстар-класы і модныя паказы.

Выстава будзе працаваць некалькі тыдняў. Для зручнасці гасцей будуць арганізаваны спецыяльныя аўтобусы, якія будуць курсіраваць ад некалькіх станцый метро.

Белгідрамет плануе прыняць удзел у выставе ў складзе калектыўнага стэнда Мінпрыроды.

"Мая БЕЛАРУСЬ" - гэта не проста выстава, а магчымасць для кожнага зноўку адкрыць культуру, дасягненні і прагрэс нашай краіны. Прыходзьце, будзе цікава!

Спецыялізаваныя сайты