выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
23.10.2024

Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 26 студзеня 2025 года

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны на 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.
"Згодна з арт. 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 56 Выбарчага кодэкса выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта. Паводле артыкула 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт уступае на пасаду пасля прынясення прысягі. З моманту прынясення прысягі зноў абраным Прэзідэнтам паўнамоцтвы папярэдняга Прэзідэнта спыняюцца. Інаўгурацыя дзеючага кіраўніка дзяржавы адбылася 23 верасня 2020 года. Адпаведна чарговыя выбары Прэзідэнта павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года", - сказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
Такім чынам, заканадаўства не ўтрымлівае ўказання на канкрэтны дзень правядзення выбараў Прэзідэнта, як, напрыклад, адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў, які праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага, адзначыў кіраўнік ЦВК. "Асноўны закон не забараняе праводзіць выбары раней, ён забараняе праводзіць іх пазней устаноўленага тэрміну. На думку Цэнтральнай выбарчай камісіі аптымальнай датай для правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бачыцца 26 студзеня 2025 года", - падкрэсліў ён.
Крыніца: БелТА
 

Спецыялізаваныя сайты