20.11.2019
Візіт экспертаў Сусветнага банка ў Белгідрамет
19 лістапада 2019 года адбыўся візіт у Белгідрамет групы экспертаў Сусветнага банка.
Падчас візіту разгледжаны і дэталёва абмеркаваны праект Дарожнай карты «Удасканаленне Белгідрамета і сістэм ранняга папярэджання ў Рэспубліцы Беларусь», падрыхтаваны Сусветным банкам у рамках рэалізацыі кампанента 3 «Паляпшэнне якасці гідраметэаралагічнай інфармацыі і інфармацыі аб радыяцыйнай абстаноўцы, у тым ліку выкарыстанне сістэм ранняга папярэджання» праекта «Павышэнне падрыхтаванасці Рэспублікі Беларусь да бедстваў і катастроф».
З боку Сусветнага банка прысутнічалі:
Дэніэл Кулл, кіраўнік праектнай групы і старэйшы спецыяліст па кіраванні рызыкамі бедстваў;
Уладзіслава Немава, спецыяліст па ахове навакольнага асяроддзя;
Хале Кутвал, спецыяліст па метэаралогіі і дзяржаўным метэаралагічным службам;
Андрэас Шуманн, спецыяліст па гідралогіі і прагназаванні паводак;
Паола Фіаруччы, спецыяліст па прыродным/лясным пажарам;
Катрын Баўман-Штанцаў, спецыяліст па радыяцыйныму маніторынгу;
Андрэас Шафхаўзер, спецыяліст па інтэграцыі пагоднай абвесткі;
Кацярына Заяш, перакладчык.
Даведачна:
Праект тэхнічнай дапамогі «Павышэнне падрыхтаванасці Рэспублікі Беларусь да бедстваў і катастроф» накіраваны на ўмацаванне патэнцыялу па забеспячэнні гатоўнасці да рызык бедстваў у Рэспубліцы Беларусь з дапамогай паляпшэння паслуг па інфармаванні аб экстрэмальных умовах надвор'я, ідэнтыфікацыі рызык, наяўнасці і распаўсюджванню дадзеных і нацыянальнай стратэгіі па зніжэнні рызыкі бедстваў.
Праект рэалізоўваецца сумесна Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
28 студзеня бягучага года ў Белгідрамеце адбылася першая рабочая сустрэча з экспертамі Сусветнага банка. На гэтай сустрэчы на працягу тыдня прадстаўнікі Белгідрамета азнаёмілі экспертаў з гісторыяй стварэння гідраметслужбы Рэспублікі Беларусь, сістэмай дзейнасці ў галіне метэаралогіі, гідралогіі і радыяцыйнага маніторынгу, правялі экскурсію па цэнтры, адказалі на пастаўленыя пытанні.
Па выніках візіту было прынята рашэнне экспертам Сусветнага банка і работнікам Белгідрамета сумесна дапрацаваць праект Дарожнай карты, які ўяўляе сабой патэнцыйны шлях, накіраваны на ўзмацненне нацыянальнай гідраметэаралагічнай службы (Белгідрамета) і сістэм ранняга папярэджання, прагназавання лясных пажараў, а таксама сістэм радыяцыйнага кантролю і прагназавання надвор'я з улікам патрэбаў спажыўца. Праект Дарожнай карты асноўваецца на ацэнцы патрэбаў і патэнцыялу Белгідрамета, які з'яўляецца галоўным і адзіным афіцыйным пастаўшчыком паслуг у галіне надвор'я, водных рэсурсаў, радыяцыйнага маніторынгу, а таксама прагнозаў і папярэджанняў.
Праект Дарожнай карты, разгледжаны 19 лістапада 2019 года, будзе сумесна дапрацоўвацца да сакавіка 2020 года. Падпісанне праекта ў двухбаковым парадку запланавана на красавік 2020 у офісе Сусветнага банка ў г.Мінск.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання