Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.02.2023

Віншуем каманду Мінпрыроды з бронзавай узнагародай на Мінскай лыжні-2023!

 Калі ў Раўбічах свята, ніякае надвор'е не перашкода!
У апошнюю суботу зімы ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» традыцыйна прайшло спартыўна-масавае свята «Мінская лыжня».

Адбыліся біятлонныя эстафетныя гонкі розных каманд, у тым ліку каманды вышэйшых органаў улады, цэнтральных апаратаў сілавых міністэрств і ведамств, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і аматарскіх каманд. Каманда Кіраўніка дзяржавы, з'яўляючыся прыкладам высокага прафесіяналізму, выступіла па-за конкурсам.

Акрамя фізкультурна-спартыўнай актыўнасці для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства была арганізавана культурна-забаўляльная праграма з выступамі творчых калектываў і артыстаў, конкурсамі, масленічнымі гуляннямі.

Свята "Мінская лыжня" за многія гады стала добрай традыцыяй для аматараў здаровага ладу жыцця. Першы старт яму быў дадзены 16 лютага 1986 года – у лыжным прабегу ўздоўж аўтамабільнай трасы Мінск-Віцебск на 15 км па маршруце Баравая-Раўбічы, у якім прынялі ўдзел 12 тыс. чалавек.
У склад каманды Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ўзначалінай асабіста Міністрам Андрэем Худыком, увайшлі начальнік упраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці Уладзімір Касьяненка і кансультант упраўлення рэгулявання уздзеянняў на атмасфернае паветра, змяненне клімату і экспертызы Таццяна Кананчук.
Па выніках спаборніцтваў каманда Мінпрыроды ва ўпартай барацьбе заваявала трэцяе месца!
Віншуем нашых пераможцаў з заслужанай бронзавай узнагародай і жадаем далейшых спартыўных поспехаў!
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў