21.05.2021
У Першамайскім раёне прайшлі спаборніцтвы санітарных фарміраванняў
21 мая 2021 года адбыліся раённыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Першамайскага раёна ў адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і санітарных звёнаў і дружын прадпрыемстваў і арганізацый Першамайскага раёна г.Мінска.
Сёлета за званне лепшых у раёне змагаліся 4 санітарныя дружыны і 14 санітарных звёнаў. Санітарнае звяно Белгідрамета ўзначаліла інжынер аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Таццяна Лазарава (камандзір звяна). У складзе санзвена ў спаборніцтвах прынялі ўдзел: вядучы інжынер-хімік аддзела маніторынгу зямель Іна Балыка, вядучы інжынер аддзела капітальнага будаўніцтва і рамонту Арцём Завадскі, у якасці статыста - вядучы эканаміст планава-эканамічнага аддзела Аляксандра Якавіна.

Удзельнікі прайшлі пяць этапаў: праверка аснашчэння і ўмення ім карыстацца, работа ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння, у ачагу інфекцыйнага захворвання, а таксама праверка тэарэтычных ведаў.




У выніку праведзеных спаборніцтваў каманда Белгідрамета заняла 3 месца і была адзначана дыпломам і памятнымі прызамі.

Мэты стварэння санітарных фарміраванняў растлумачыў начальнік сектара арганізацыі і функцыянавання дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Першамайскага РАНС Дзмітрый Ганчар: «Cтвораны фарміраванні грамадзянскай абароны, якія пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый здольны граматна і хутка ацаніць абстаноўку, аказаць першую дапамогу пацярпелым. Для таго каб трымаць гэтыя атрады ў баявой гатоўнасці, мы праводзім такія спаборніцтвы».
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання