8 кастрычніка 2026 года ў Мінску адбылося 82-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя (Саюзкомгідрамета).
Перад пачаткам працы ўдзельнікі пасяджэння ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі.




Пасяджэнне адкрылі Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Максім Лысенка, кіраўнік Расгідрамета Ігар Шумакоў, намеснік Дзяржаўнага сакратара Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Іван Цэцэрскі, старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па прыродных рэсурсах, экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя Жанна Чарняўская, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Алег Корзун, начальнік аддзела па супрацоўніцтве ў сферы надзвычайных сітуацый Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Шпарло і рэктар БДУІР Вадзім Богуш.




.png)

Пасяджэнне правялі старшыня сумеснай калегіі-кіраўнік Расгідрамета Ігар Шумакоў і намеснік старшыні — начальнік Белгідрамета Сяргей Хільман.
Калегія разгледзела дзевяць пытанняў, якія ахопліваюць шырокі спектр напрамкаў супрацоўніцтва ў галіне гідраметэаралогіі:
- спадарожнікавыя дадзеныя ў аграметэаралогіі;
- аўтаматызацыя апрацоўкі гідралагічнай інфармацыі;
- інфармацыйная сістэма СМА 2.0;
- інфармацыя аб стане атмасфернага паветра;
- развіццё сеткі назіранняў ва ўмовах змянення клімату;
- метэаралагічныя дадзеныя з бартоў паветраных судоў;
- сістэма АМІС-ПЕЛЕНГ на аэрадроме Гомель;
- выпрабаванні метэаралагічнага абсталявання на палігонах;
- разгледзелі вынікі конкурсу на лепшага тэхніка (інжынера) - гідролага Саюзкомгідрамета 2026 года.

Адзначана, што рашэнні папярэдніх пасяджэнняў сумеснай калегіі з тэрмінам выканання ў другім паўгоддзі 2026 года ў асноўным выкананы. Зацверджаны праект Плана работы сумеснай калегіі на 2027 год. Прапанавана правесці 83-е пасяджэнне ў Расійскай Федэрацыі ў маі-чэрвені 2027 года, 84-е — у Рэспубліцы Беларсь у верасні-лістападзе 2027 года.
Калегія выказала падзяку Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, работнікам Белгідрамета і БДУІР за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэння.
Фота прадастаўлены прэс-цэнтрам БДУІР
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies