Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
12.05.2023

У гэтыя выхадныя ў Беларусі будзе цёпла

 
Перавага антыцыкланальнага характару надвор'я прывяла да таго, што ў першай дэкадзе мая паўсюдна па тэрыторыі Беларусі назіраўся істотны недабор ападкаў, і ў сярэднім па краіне выпала ўсяго 3,9 мм або 23% дэкаднай нормы ападкаў. У выніку гэтага паступова павышаўся клас пажаранебяспекі ў лясах. Па дадзеных на 12 мая, па рэспубліцы назіраецца 3 клас пажаранебяспекі (сярэдняя гарымасць), аднак у сувязі з тым, што інтэнсіўных ападкаў, здольных палепшыць сітуацыю ў лясах, у бліжэйшыя 3 дні не прадбачыцца, чакаецца, што да панядзелка (15 мая) у большасці раёнаў Гомельскай, Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей, а таксама месцамі па Гродзенскай і Магілёўскай абласцях клас пажаранебяспекі павысіцца да 4 (высокая гарымасць). Таму адпраўляючыся на прыроду, будзьце асцярожныя з агнём.

Пры гэтым у суботу і нядзелю (13-14 мая) па рэспубліцы будзе цёпла з тэмпературным фонам каля і на 1-4 градусы вышэй за кліматычную норму. У начныя гадзіны будзе ад +6 да +12, у ноч на суботу месцамі яшчэ не выключана паніжэнне да +1 +5. Затое дзённыя максімумы апынуцца ў межах ад +20 да +27.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў