02.03.2023
У Беларусі стартуе месячнік па навядзенні парадку на зямлі
У рамках Года міру і стварэння Мінпрыроды ў першы дзень вясны аб'яўляе аб пачатку экалагічнай кампаніі «Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!».
Вясна - пара абнаўлення прыроды: з зямлі сыходзіць снег, ад лёду вызваляюцца рэкі і азёры, птушкі вяртаюцца з далёкіх краёў і пачынаюць будаваць ці аднаўляць свае гнёзды, зелянеюць лугі і гаі, з'яўляюцца далікатныя першыя кветкі. І ўсё гэта прыроднае хараство парушае адно - з-пад снегу з'яўляюцца не толькі першацветы, але і «плён» чалавечай дзейнасці: паўсюдна раскідана смецце і стыхійныя звалкі.
Традыцыйна Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з сакавіка і да сярэдзіны мая ініцыюе акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. І гэты год не стаў выключэннем.
У сакавіку з сходам снежнага покрыва ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць мерапрыемствы па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторый, а ў красавіку, калі прагрэецца зямля, населеныя пункты Беларусі ўпрыгожаць тысячы маладых дрэў і кустоў, будуць закладзены сотні алей «міру і стварэння».
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання