08.04.2024
У Адзіны дзень азелянення Белгідрамет унёс свой уклад у агульную справу на карысць роднай краіны!
Штогод Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вясной і восенню традыцыйна ініцыюе акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў.
І гэты год не стаў выключэннем. У рамках Года якасці прыродаахоўным ведамствам аб'яўлена экалагічная акцыя "Разам для зялёнай Беларусі!".
У рамках месячніка па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, які праводзіцца ў краіне, работнікі Белгідрамета штотыдзень удзельнічалі ў рэйдах па ўборцы і азеляненні. А 6 красавіка, у рамках вясновай экалагічнай кампаніі Белгідрамет прыняў удзел у Адзіным дні азелянення.

У рамках экалагічнай акцыі сумеснымі намаганнямі былі пасаджаны саджанцы маладых дрэў рабіны і хмызнякі на тэрыторыі нядаўна ўведзенага ў эксплуатацыю гандлёвага цэнтра "Першы нацыянальны гандлевы дом", размешчанага на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Кірылы Тураўскага.




Разам з усімі задзейнічанымі ў мерапрыемстве работнікамі актыўны ўдзел прынялі як кіруючы склад, так і прадстаўнікі прафсаюзнага актыву Белгідрамета. Экалагічная акцыя была арганізавана пры садзейнічанні УП"Зелянбуд Першамайскага раёна г.Мінска".

Філіялы таксама далучыліся да акцыі каб зрабіць гарада зеляней!

Філіял "Брэстаблгідрамет"

Філіял "Віцебскаблгідрамет"

Філіял "Гомельаблгідрамет"

Філіял "Гроднааблгідрамет"

Філіял "Магілёўаблгідрамет"
Штогод Белгідрамет не прапускае ні найменшай магчымасці паўдзельнічаць у экалагічных мерапрыемствах і акцыях. Падтрымліваючы экалагічную кампанію ў Адзіны дзень азелянення, кожны з удзельнікаў дружнай каманды Белгідрамета ўносіць свой пасільны ўклад у добраўпарадкаванне роднай зямлі. На сённяшні дзень ёсць упэўненасць, што мы ўсе разам зробім усё магчымае, каб наш агульны дом стаў прыгажэй і ўтульней!
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання