09.09.2022
Тыдзень нулявога траўматызму ў Белгідрамеце
У дзяржаўнай установе "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" і абласных філіялах з 5 па 9 верасня 2022 года праведзен "Тыдзень нулявога траўматызму".
У кутках па ахове працы была размешчана інфармацыя аб правядзенні "Тыдня нулявога траўматызму" і аб бяспечных прыёмах і метадах працы.
Асаблівая ўвага была ўдзелена маніторынгу стана працоўных месц і памяшканняў, а таксама абсталявання, інструмента і прыстасаванняў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчых працэсах.
Акцэнтавана ўвага кіраўнікоў структурных падраздзяленняў на выкананне патрабаванняў лакальных нарматыўных прававых актаў Белгідрамета аб парадку правядзення ўсіх відаў інструктажоў па ахове працы.
Праверана забяспечанасць работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, стан санітарна-бытавых памяшканняў і наяўнасць у іх сродкаў гігіены, у тым ліку і сродкаў дэзінфекцыі.
У ходзе працы праведзена гутарка з вадзіцелямі аб захаванні здаровага ладу жыцця, правераны парадак перадрэйсавага медыцынскага агляду з выкарыстаннем прыбора «Алкатэст-203».
Тыдзень нулявога траўматызму наладзіў работнікаў Белгідрамета на далейшую бяспечную працу!

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання