27.12.2018
Цырымонія адкрыцця комплексу метэаралагічных і аэралагічных назіранняў «Мінск»
27 снежня 2018 года адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця аб'екта " Комплекс метэаралагічных і аэралагічных назіранняў «Мінск» у раёне ваеннага гарадка «Уручча».Будаўніцтва новага пункта метэаралагічных і аэралагічных назіранняў пачалося 2 красавіка 2018 года, 5 лістапада 2018 года быў уведзены ў строй першы пускавы комплекс.
Унікальнасць новага комплексу заключаецца ў тым, што тут упершыню ўкаранёны інтэграваны падыход функцыянавання розных сетак назіранняў: прыземных метэаралагічных, актынаметрычных, гідралагічных і аэралагічных. Для вытворчасці ўсіх відаў назіранняў закуплены і ўстаноўлены самыя сучасныя прыборы і абсталяванне.
На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.І.Русы, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А.П.Худык, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.В.Малкіна і кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна І.А. Кудрэвіч.
Ганаровыя госці азнаёміліся з аб'ектам, наведалі метэаралагічную пляцоўку і вучэбна-метадычны корпус, а таксама азнаёміліся з тэхналогіяй падрыхтоўкі і выпуску метэаралагічнага зонда.


Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання