Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
20.03.2023

Ці парадуе надвор'е цяплом у бліжэйшы час?

На гэтым тыдні ў атмасферы над тэрыторыяй Беларусі будзе пераважаць заходне-ўсходні перанос паветраных мас, а гэта значыць, што ў нашу краіну будзе паступаць паветра атлантычнага паходжання, дзякуючы чаму чакаецца цёплае надвор'е, і тэмпературны фон па рэспубліцы ў асноўным апынецца на 4-9°C вышэй за кліматычную норму для гэтай пары года. Можна лічыць, што прырода перанясе нас у rрасавік.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны на працягу тыдня па рэспубліцы ў асноўным будзе станоўчай: ад +1°C да +10°C, толькі наступнай ноччу (21 сакавіка) па паўночным усходзе краіны будзе каля 0°С і ў найбольш прахалодную ноч у сераду месцамі не выключана паніжэнне да -2°С. Затое дзённыя максімумы на тыдні будуць радаваць і складуць ад +6 +10°С па поўначы да +15 +18°С па поўдні краіны.

Але вось без ападкаў на працягу тыдня не абыдзецца. Франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы абумовяць у большасці дзён дажджы, у асноўным ад слабых да ўмераных. У цёплым і вільготным паветры не выключаны слабыя туманы.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў