Сход працоўнага калектыву па выніках работы ў 2022 годзе і задачах на 2023 год адбыўся ў Філіяле "Гроднааблгідрамет"
31 студзеня адбыўся сход працоўнага калектыву Філіяла "Гроднааблгідрамет", прысвечаны вынікам працы ў 2022 годзе і задачам на 2023 год.
Выніковы сход Гроднаблгідрамета праходзіў з удзелам кіраўнікоў адасобленых падраздзяленняў філіяла, метэаралагічных станцый.
З дакладам аб праведзенай працы выступіў начальнік філіяла Дзмітрый Валер'евіч Скаскевіч. Таксама былі заслуханы справаздачы аб праведзенай рабоце ўсіх кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і метэастанцый.
У ходзе сходу былі ўзняты праблемныя пытанні і разгледжаны перспектыўныя шляхі па іх вырашэнні. Асаблівую ўвагу ўдзялілі абмеркаванню актуальных пытанняў па забеспячэнні спажыўцоў гідраметэаралагічнай і экалагічнай інфармацыяй, паляпшэнню якасці інфармацыі і яе сучасным спосабам перадачы, а таксама пытанням тэхнічнага забеспячэння гідраметэаралагічнай сеткі і пунктаў маніторынгу атмасфернага паветра.