06.06.2019
Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей і Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя
5 чэрвеня 2019 года ў актавай зале Белгідрамета адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны адразу двум датам - Міжнароднаму дню абароны дзяцей (1 чэрвеня) і Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня). Галоўным госцем, які падарыў гледачам радасць і ўсмешкі, быў вакальны ансамбль "Да-мі-солька" ДУА СШ №197 горада Мінска. І гэта не дзіўна-дзеці некаторых супрацоўнікаў Белгідрамета вучацца вакальнаму майстэрству ў гэтым ансамблі пад кіраўніцтвам Надзеі Душэвінай.Акрамя ансамбля "Да-мі-солька", у канцэрце прынялі ўдзел і іншыя дзеці супрацоўнікаў Белгідрамета, дзівячы гледачоў сваімі талентамі і ўменнямі. У гэты дзень песні выконвалі на 4-х мовах - беларускай, рускай, англійскай і нямецкай. Акрамя песень, дзеці парадавалі таксама гульнёй на фартэпіяна і праграмай вольных практыкаванняў па спартыўнай гімнастыцы.
У завяршэнні свята першы намеснік начальніка Белгідрамета Алег Леанідавіч Клімовіч падзякаваў дзецям за выдатныя нумары і бацькоў за тое, што выхавалі такіх дзяцей.
Фінальным акордам і прыемным бонусам для дзяцей стала ўручэнне ім ад імя адміністрацыі і першаснай прафсаюзнай арганізацыі Белгідрамета дыпломаў і салодкіх падарункаў.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання