29.11.2022
Сутачныя прагнозы надвор'я ў Беларусі дакладны на 96-98%. Пра гэта сказаў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ
Як адзначыў Андрэй Худык, працэнт апраўдвальнасці прагнозаў значна вырас. "Цяпер верагоднасць сутачных прагнозаў надвор'я складае 96-98%, трохсуткавых – 96-97%, тыднёвых – 95%. Гэта даволі высокі працэнт. Адзін з лепшых на постсавецкім прасторы", - сказаў ён.
Па яго словах, ёсць некаторыя нязначныя пытанні, звязаныя з санкцыйных ціскам, а таксама з разрывамі ў аднабаковым парадку дамоўленасцей з Еўрасаюзам. "На сёння мы не можам атрымаць інфармацыю ад Еўрапейскай арганізацыі спадарожнікавай метэаралогіі, ад Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я. Нашы прыбалтыйскія суседзі ў аднабаковым парадку спынілі абмен метэаралагічнай інфармацыяй. Аднак гэта не паўплывала на якасць нашых прагнозаў, яны застаюцца досыць высокімі", - адзначыў Міністр.
"Што тычыцца сумеснай спадарожнікавай групоўкі Беларусі і Расіі, мы вельмі чакаем гэты праект. Упэўнены, ён дазволіць нам падняць узровень апраўдвальнасці прагнозаў надвор'я», – акцэнтаваў увагу Андрэй Худык.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання