28.11.2018
СЕМІНАР " Аднаўляльная энергетыка-шлях да ўстойлівага развіцця"
28 лістапада 2018 года ў круглай зале перамоў гасцініцы "Прэзідэнт - Гатэль" г.Мінска праходзіць семінар на тэму "Аднаўляльная энергетыка-шлях да ўстойлівага развіцця". Арганізатары семінара-Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Ліквідацыя бар'ераў у развіцці ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь".Вітальныя словы ўдзельнікам семінара прагучалі ад намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Корбута Аляксандра Мікалаевіча і намесніка Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Пруднікавай Вольгі Філіпаўны.
У рамках семінара абмяркоўваюцца пытанні развіцця ветраэнергетыкі Беларусі з улікам уводу АЭС, распрацоўка балансаў ПЭР у электраэнергетыцы, стан і перспектывы развіцця аднаўляльнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь і дасягнутыя вынікі праекта "ліквідацыя бар'ераў у развіцці ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь".
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Белгідрамета, РУП "БелТЭИ", НАН Беларусі, НПОО "Малая энергетыка", РУП "Бел НДЦ "Экалогія" і многія іншыя.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання