30.10.2018
Самая халодная і самая цёплая зіма за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў у Беларусі
Самай халоднай зімой за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў у Беларусі была зіма 1939/1940 года, калі сярэдняя тэмпература за тры зімовыя месяцы склала -10,9°С, што на 6,9°С ніжэй за норму*. У гэтую зіму былі зарэгістраваны абсалютныя мінімумы тэмпературы паветра за ўвесь перыяд назірання. Так, абсалютны мінімум тэмпературы паветра на тэрыторыі Беларусі, які не перавышаны дагэтуль, быў адзначаны 17 студзеня 1940 года ў Талачыне і склаў -42,2°С. Гэты дзень быў выключна халодным і для Мінска, дзе мінімальная тэмпература паветра апусцілася да -39,1°С. Дадзенае значэнне з'яўляецца абсалютным мінімумам тэмпературы паветра для сталіцы.
Самая цёплая зіма для Беларусі - зіма 1989/90 года з сярэдняй тэмпературай паветра -0,1°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,9°С. Абсалютны максімум тэмпературы паветра за тры зімовыя месяцы адзначаны ў Брэсце 21 лютага 1990 года і склаў + 17,2°С, да сённяшняга дня гэты тэмпературны рэкорд не перавышаны і з'яўляецца абсалютным максімумам тэмпературы паветра зімовага сезону для ўсёй тэрыторыі краіны. У Мінску самы цёплы зімовы дзень адзначаны 25 лютага 1990 года, калі тэмпература паветра дасягнула + 13,6°С. Дадзенае значэнне з'яўляецца абсалютным максімумам тэмпературы паветра зімовага сезону для Мінска.
Заўвага:
* Кліматычная норма - сярэдняя велічыня, вылічаная для аднастайнага і параўнальнага працяглага перыяду года. Паводле рэкамендацый Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА), норма разлічана за 1981-2010 гг.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання