30.04.2019
Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 29 і 30 красавіка 2019 года
У сувязі з інфармацыяй, якая паступіла ў СМІ, аб пажары, што пацягнў адключэнне трэцяга энергаблока на Ровенскай атамнай электрастанцыі (Украіна), дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» паведамляе.
Па дадзеных прэс-службы Ровенскай АЭС 29 красавіка 2019 года з-за распачатага ў 21:04 29 красавіка 2019 года ўзгарання трансфарматара, праведзена адключэнне трэцяга энергаблока АЭС. Пажар быў ліквідаваны на працягу гадзіны.
Па міжнароднай шкале ацэнкі ядзерных падзей INES інцыдэнт класіфікаваны як "нуль/па-за шкалы», гэта значыць, што інцыдэнт не мог выклікаць паступленне радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе.
Па дадзеных стацыянарных пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі 29 і 30 красавіка 2019 года радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей, як і ў цэлым па краіне, застаецца стабільнай, перавышэнняў над шматгадовымі значэннямі, якія ўсталяваліся, не зафіксавана.
Радыяцыйны фон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад пастаянным кантролем.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання