Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.08.2020

Прэс-канферэнцыя «Папярэджанне і ліквідацыя пажараў у экасістэмах»

17 жніўня 2020 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Папярэджанне і ліквідацыя пажараў у экасістэмах». У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел:
Бяганскі Аляксандр Віктараві - начальнік службы метэаралагічных прагнозаў дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" (Белгідрамет);
Іофе Аляксей Аляксандравіч - першы намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, палкоўнік унутранай службы;
Бойка Аляксей Андрэевіч - кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Пачынаючы з канца ліпеня ў Беларусі ўсталявалася гарачае надвор'е. Высокі тэмпературны фон назіраецца ў паўднёвай частцы краіны. Асноўны пасыл, які накіравалі спецыялісты ў адрас усіх жыхароў і гасцей рэспублікі – ўвага пры звароце з агнём.

У лясным фондзе Мінлясгаса па стане на 17 жніўня 2020 года зарэгістравана 986 выпадкаў лясных пажараў на агульнай плошчы 6 575,6 га. Як растлумачыў Аляксей Бойка, для ранняга выяўлення і своечасовага тушэння лясных пажараў у структуры галіны маецца 661 адзінка пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з якіх 623 абсталяваны сістэмамі відэаназірання. Таксама працягваецца ўкараненне аўтаматызаванай дыстанцыйнай сістэмы ранняга выяўлення ўзгаранняў у лясным фондзе-АС "Відэаназіранні» і "Лясны вартавы".

Паводле інфармацыі Аляксея Іофе ў 2020 годзе колькасць прыродных пажараў у параўнанні з 2019 годам павялічылася на 91,6%. Найбольшая колькасць узгаранняў адзначана на тэрыторыях Брэсцкай і Мінскай абласцях.

Для выяўлення пажараў у прыродных экасістэмах выкарыстоўваюцца розныя віды маніторынгу: касмічны, авіяцыйны і наземны. Авіяцыйны ажыццяўляецца дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установай «Авіяцыя» МНС Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе вызначаны 38 маршрутаў авіяпатрулявання і выстаўлены 12 паветраных судоў для авіяцыйнай аховы лясоў. Што тычыцца наземнага маніторынгу, то ён ажыццяўляецца спецыялістамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў