Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • X facebook https://www.instagram.com
  • Ru Be En
  • Аб Белгідрамеце
    • Аб службе
    • Дзейнасць
    • Паслугі
    • Прэс-цэнтр
      • Навіны і падзеі
      • Для зваротаў СМІ
    • Дакументы
    • Кантакты
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Прэс-цэнтр / Навіны і падзеі
20.04.2021

Прэс-канферэнцыя аб правядзенні першай міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы-форуму Ecology Expo-2021 і Рэспубліканскага экалагічнага форуму

20 красавіка 2021 года ў прэс-цэнтры БелТА адбылася прэс-канферэнцыя аб правядзенні першай міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы-форуму Ecology Expo і Рэспубліканскага экалагічнага форуму «Уцягванне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў». У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і выставачнага цэнтра «Белэкспа»:
  • Алена Меляшкова - намеснік начальніка ўпраўлення аналітычнай работы, навукі і інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;
  • Вікторыя Воранава - начальнік аддзела выкарыстання і аховы водных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;
  • Вольга Сазонава - начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;
  • Вікторыя Агафонава - начальнік упраўлення выстаў і кірмашоў выставачнага цэнтра «Белэкспа».
Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстава-форум Ecology Expo-2021 і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум «Уцягванне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў» пройдуць з 3 па 5 чэрвеня ў Мінску.
 


Мерапрыемствы прымеркаваны да Года народнага адзінства. Арганізатарамі з'яўляюцца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа», Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

«Ecology Expo - гэта практычны інструмент прэзентацыі беларускіх і замежных інавацыйных вытворча-тэхналагічных дасягненняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Ключавымі на выставе стануць прэзентацыі зялёных тэхналогій у галіне аднаўляльнай энергетыкі і альтэрнатыўных крыніц энергіі, энергаэфектыўнага будаўніцтва, экалагічнага транспарту, эфектыўнага выкарыстання адходаў, біяупакоўкі, арганічнай і экалагічна чыстай прадукцыі, экатурызму, лепшых практык зялёных школ», - сказала Алена Меляшкова.


Паводле яе слоў, Рэспубліканскі экалагічны форум - гэта пляцоўка для аб'яднання ўсіх слаёў грамадства ў вырашэнні праблем аховы навакольнага асяроддзя, максімальнага ўключэння насельніцтва рэспублікі ў экалагічны рух, павышэнне экалагічнай культуры, прасоўванне прынцыпаў устойлівага развіцця і фарміравання экалагічна дружалюбнага ладу жыцця.

Старт экалагічнаму форуму быў дадзены ў 2003 годзе ў Оршы. Да 2014 года ён праводзіўся штогод, затым - адзін раз у два гады. Форум быў арганізаваны ў многіх рэгіёнах краіны - у Горках, Бабруйску, Віцебску, Полацку, Браславе, Мядзелі, Маладзечне, Рэчыцы, Мазыры, Горадні, Наваградку, Брэсце і Мінску. Сёлета сталіца ўжо другі раз прыме яго.

«Асноўная тэма экалагічнага форуму - уцягванне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў. У сувязі з гэтым у краіне праходзяць розныя акцыі, мерапрыемствы, конкурсы, высаджваюцца паркі, арганізоўваецца валанцёрскі рух па азеляненні, уборцы смецця. Падчас дзелавой праграмы форуму плануецца абмеркаванне пытанняў удасканалення экалагічнай палітыкі, развіцця зялёнай эканомікі, устойлівасці экасістэм, ролі грамадскасці ў вырашэнні экалагічных праблем», - распавяла намеснік начальніка ўпраўлення. Яна адзначыла, што перспектывы ўстойлівага развіцця Беларусі, як і многіх іншых краін, цесна звязаны з абавязацельствамі ў рамках 23 міжнародных канвенцый і дагавораў у галіне аховы навакольнага асяроддзя. «У гэтай сувязі правядзенне дадзеных мерапрыемстваў выклікала вялікую цікавасць у нашых замежных партнёраў. Таксама плануецца ўдзел рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, дыпламатычнага корпуса, навуковай супольнасці, грамадскіх аб'яднанняў», - патлумачыла Алена Меляшкова.

На яе думку, правядзенне выставы і форуму стане ўнікальнай пляцоўкай для вызначэння далейшага зялёнага развіцця краіны праз сістэму «дзяржава - бізнес - грамадства». «У прыватнасці, гэта адлюстравана і ў канцэпцыі лагатыпаў мерапрыемстваў. Напрыклад, форма лагатыпа выставы нагадвае планету Зямля. Дзве літары "е", звернутыя адзін да адной, сімвалізуюць экалогію і эканоміку», - дадала прадстаўнік міністэрства.

Мерапрыемствы праводзяцца пры падтрымцы Савета Міністраў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, праекта «Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Мінпрыроды, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый.

Інфармацыя і фота ўзяты з сайта БелТА 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024