22.03.2021
Прэс-брыфінг «Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь: падзеі, дасягненні»
22 сакавіка 2021 года напярэдадні Дня работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь у Белгідрамеце адбыўся прэс-брыфінг з удзелам прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі (Нацыянальны Прэс-цэнтр, партал Саюзнай дзяржавы, агенцтва «Мінск-Навіны», БелТА, тэлеканал АНТ і некаторыя іншыя). У рамках правядзення прэс-брыфінгу прадстаўнікі Белгідрамета выступілі з наступнымі дакладамі:
пра гісторыю стварэння свята і тэме дня 2021: "Акіян, клімат і надвор'е" (А.Л.Мацевіла, начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю);

"Аб рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы Саюзнай дзяржавы «Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» у 2020 годзе" (С.А.Кузьміч, першы намеснік начальніка Белгідрамета);

«Вынікі рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па павышэнню якасці прагназавання надвор'я на кароткатэрміновую і сярэднетэрміновую перспектыву на 2018-2020 гады» (Е.А.Корзун, начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю);

"Асаблівасці фарміравання вясновай паводкі на рэках Беларусі ў бягучым годзе" (Е.Е.Зубчонак, начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў).

Пасля прэс-брыфінгу для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі адбылася экскурсія ў службу метэаралагічных прагнозаў і службу радыяцыйнага маніторынгу, дзе журналісты змаглі даведацца больш падрабязна пра дзейнасць дадзеных структурных падраздзяленняў.


Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання