14.11.2024
Правядзенне Адзінага дня інфармавання і праца ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у Філіяле «Гомельаблгідрамет»
На 26 студзеня 2025 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу назначаны выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У Беларусі вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты адбываецца адным спосабам - шляхам збору подпісаў грамадзян. Гэтую функцыю ўзялі на сябе ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Збор подпісаў грамадзянаў могуць весці толькі сябры ініцыятыўных груп у месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама па месцы жыхарства і працы выбаршчыкаў.
14 лістапада 2024 года ў Філіяле «Гомельаблгідрамет» працавала ініцыятыўная група па зборы подпісаў. Супрацоўнікі філіяла актыўна далучыліся да дадзенага мерапрыемства. Для нашай краіны і кожнага чалавека, які жыве ў ёй, гэта значная падзея. Важна, каб кожны разумеў: мы самі выбіраем нашу будучыню.
Завяршылася мерапрыемства правядзеннем адзінага дня інфармавання на тэму: «ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: БУДУЧЫНЯ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД НАС».
Чаму важна прыйсці і аддаць свой голас на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
1. Народ з'яўляецца крыніцай улады ў нашай краіне. Паўнавартасна фармаваць органы ўлады можна толькі пры ўмове ўдзелу ў выбарах.
2. Прэзідэнт з'яўляецца гарантам захавання нашых праў і свабод. Ён - вярхоўны арбітр у вырашэнні любых сітуацый розных відах дзейнасці. Для кожнага важна, хто з'яўляецца Прэзідэнтам.
3. Выбары - гэта магчымасць паўплываць на прыняцце важных дзяржаўных рашэнняў. Яны найперш залежаць ад Прэзідэнта як Кіраўніка дзяржавы. Падчас выбараў дзяржаўная ўлада здае іспыт народу за выкананне праграмы, вылучанай на папярэдніх выбарах.
4. Прэзідэнцкая выбарчая кампанія - гэта распрацоўка планаў развіцця краіны на наступныя пяць гадоў. Галасуючы, мы выказваем свае адносіны да будучыні нашай краіны.
5. Прэзідэнт забяспечвае бяспеку, незалежнасць і суверэнітэт Беларусі. Калі жадаем захаваць мір, важна прыйсці і прагаласаваць. Дзяржава моцна адзінствам грамадства. Выбары - гэта праява салідарнасці грамадзян. Чым больш згуртаваным з'яўляецца грамадства, тым больш яно абаронена ад унутраных і знешніх выклікаў, тым больш стабільным з'яўляецца яго развіццё.
6. Дзяржава - гэта супольнасць грамадзян, праява самастойнасці беларускага народа. Галасуючы, мы пацвярджаем сваю прыналежнасць да нацыі.
7. Патрыятызм - не проста пачуццё любові да Радзімы, а дзейная актыўнасць чалавека, накіраваная на паляпшэнне жыцця ў сваёй краіне. Галасаванне - акт праявы сапраўднага патрыятызму.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання