Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
29.06.2023

Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў ліпені 2023 года

 Агляд воднага рэжыму рэк у чэрвені

У першых двух дэкадах чэрвеня на рэках Рэспублікі назіраўся спад узроўняў вады і роўны іх ход. У трэцяй дэкадзе выпадзенне ападкаў замарудзіла спад узроўняў вады і абумовіла невялікі іх рост на большасці рэк. У выніку чаго на прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец вада выйшла на пойму.
Воднасць Нёмана, Віліі, Дняпра, Бярэзіны і Сожа менш за норму на 15-35%, Заходняй Дзвіны – на 60%, а Прыпяці блізкая і некалькі больш звычайнай для гэтай пары года.
У цяперашні час на рэках пераважае рост узроўняў вады. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г Магілёў, г.Жлобін і г. Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.

Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў ліпені

Мінімальныя ўзроўні вады ў рэках у ліпені на большасці рэк чакаюцца блізкімі да ніжэйшых шматгадовых значэнняў.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў