Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.11.2022

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 29 лістапада - 1 снежня

29 лістапада (аўторак)
  • Чакаецца воблачнае надвор'е.
  • На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны - моцны мокры снег.
  • Месцамі чакаецца туман, галалёд, наліпанне мокрага снегу.
  • На асобных участках дарог галалёдзіца.
  • Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны.
  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-5°С, максімальная днём -4..+1°С.

30 лістапада (серада)
  • Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е.
  • Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдзе снег, мокры снег.
  • На асобных участках дарог галалёдзіца, па захадзе рэспублікі слабы туман і галалёд.
  • Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны.
  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-7°С, максімальная днём -6..+1°С.

1 снежня (чацвер)
  • Воблачна з праясненнямі.
  • Пераважна без ападкаў.
  • На асобных участках дарог галалёдзіца.
  • Вецер усходняй чвэрці ўмераны.
  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -2°С па захадзе да -13°С па ўсходзе краіны, ва ўсходніх і цэнтральных раёнах пры праясненнях тэмпература будзе паніжацца да -16°С, максімальная тэмпература паветра днём складзе -1..-8°С.
Сачыць за абнаўленнямі метэаралагічнай інфармацыі можна на сайтах Белгідрамета, у сацыяльных сетках і ў мабільным дадатку «Надвор'е ў кішэні».

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў