Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
25.11.2022

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 26-28 лістапада

26 лістапада (субота)
  • Чакаецца воблачнае надвор'е.
  • На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па ўсходзе з дажджом).
  • Днём па паўночным усходзе краіны ў асобных раёнах чакаецца моцны мокры снег.
  • Па ўсходзе ў многіх раёнах, на астатняй тэрыторыі рэспублікі месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца.
  • Месцамі туман, наліпанне мокрага снегу.
  • Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны.
  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-6°С, максімальная днём -4..+1°С.

27 лістапада (нядзеля)

  • Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е.
  • На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі, у асноўным снег, мокры снег.
  • У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
  • Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага.
  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-7, максімальная днём -4..+2.

28 лістапада (панядзелак)

  • Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е.
  • Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па рэспубліцы ападкі, у асноўным снег, мокры снег.
  • У асобных раёнах рэспублікі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
  • Вецер ноччу няўстойлівы, днём паўночна-ўсходні ўмераны.
  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0, -7, максімальная днём -4, + 2.
Сачыць за абнаўленнямі метэаралагічнай інфармацыі можна на сайтах Белгідрамета, у сацыяльных сетках і ў мабільным дадатку «Надвор'е ў кішэні».
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў