10.01.2023
Прагноз надвор'я ў Беларусі на 11-13 студзеня

11 студзеня (серада)
- Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е.
- Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (у асноўным снег, мокры снег), месцамі слабая мяцеліца.
- Днём пераважна па ўсходзе снег.
- У асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.
- Вецер паўднёва-заходні ўмераны, ноччу па ўсходзе парывісты.
- Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -11°С па ўсходзе да +2°С па паўднёвым захадзе Беларусі; максімальная днём 0..-6°С, па ўсходзе краіны да -8°С, у заходніх раёнах +1..+4°С.
12 студзеня (чацвер)
- Воблачна з праясненнямі.
- Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом).
- У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.
- Вецер паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты.
- Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -12°С па ўсходзе да +1°С па захадзе; максімальная днём 0..-7°С, у паўднёва-заходніх раёнах +1..+4°С.
13 студзеня (пятніца)
- Перавага хмарнага надвор'я.
- На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж).
- Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.
- Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
- Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -9°С па ўсходзе да +2°С па захадзе; максімальная днём -4..+3°С, у паўднёва-заходніх раёнах +5..+ 7°С.
Сачыць за абнаўленнямі метэаралагічнай інфармацыі можна на сайтах Белгідрамета, у сацыяльных сетках і ў мабільным дадатку «Надвор'е ў кішэні».
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання