26.12.2022
Прагноз надвор'я па Беларусі на наступны працоўны тыдзень і папярэдні прагноз надвор'я на Новы год

На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівы характар надвор'я. У большасці дзён умовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія пастаўляюць новыя порцыі ападкаў і цёплую паветраную масу атлантычнага паходжання. Ападкі будуць пераходзіць са снегу ў мокры снег і дождж, што прывядзе да ўтварэння галалёду. Ноччу і раніцай у аўторак (27 снежня) у цэнтральных і ўсходніх раёнах, а днём па ўсходзе краіны ў сувязі з пагрозай утварэння галалёду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пры паступленні цёплага паветра месцамі будуць утварацца туманы. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу працоўнага тыдня па рэспубліцы ў асноўным будзе вагацца ад -4, +3°С у начныя гадзіны да 0, + 6°С днём, толькі ноччу ў аўторак (27 снежня) па паўночным усходзе краіны тэмпература апусціцца да -8°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у апошні дзень адыходзячага года і ў першы дзень 2023 года ў нашу краіну пачне паступаць яшчэ больш цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Днём 31 снежня па рэспубліцы тэмпература паветра складзе +1 +8°С, такая ж тэмпература будзе пераважаць і ў навагоднюю ноч, а днём 1 студзеня 2023 года максімумы тэмпературы па краіне апынуцца ў межах ад +3°С да +10°С. Пры гэтым у навагоднюю ноч на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, а днём 1 студзеня ў асобных раёнах пройдуць ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу.
Сачыць за абнаўленнямі метэаралагічнай інфармацыі можна на сайтах Белгідрамета, у сацыяльных сетках і ў мабільным дадатку «Надвор'е ў кішэні».
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання