выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
16.01.2023

Прагноз надвор'я па Беларусі на бліжэйшыя дні і на хрышчэнскую ноч у Мінску

Сёлета хрышчэнскім маразам, чаканым многімі жыхарамі Беларусі, не наканавана здарыцца. Атмасферныя франты з паўднёвага захаду Еўропы працягваюць пастаўляць у нашу краіну ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу і цёплую паветраную масу. Таму ў нашай краіне захаваецца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам вышэй за кліматычную норму.

17 студзеня (аўторак) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -3, + 3, а максімальная днём апынецца ў межах +1 +7°С.

18 студзеня (серада) часам ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2, +4°С, максімальная днём +1 +7°С, па поўдні да +9°С.

19 студзеня (чацвер) на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу паўднёва-заходні парывісты, днём няўстойлівы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2, +5°С, максімальная днём 0 - +7°С.

У Мінску ў хрышчэнскую ноч тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах 0, + 2, а днём 19 студзеня складзе +1 +3.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты