25.06.2019
Прагноз надвор'я на 26-28 чэрвеня 2019 года
У першай палове працоўнага тыдня тэрыторыя Беларусі яшчэ знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, утрымліваецца цёплае без ападкаў надвор'е. У чацвер актыўны франтальны раздзел ад цыклона, цэнтр якога будзе перамяшчацца з Балтыйскага мора на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расіі, абумовіць няўстойлівае з дажджамі і парывістым ветрам надвор'е. За фронтам пачне паступаць халодная паветраная маса паўночных шырот і да канца працоўнага тыдня і гэтыя выхадныя ў Беларусі пахаладае.
26 чэрвеня (серада) пераважна без ападкаў, толькі пад вечар месцамі па паўночным захадзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11..+17°С, месцамі +8..+10°С, максімальная днём ад +25°С па паўночным усходзе да +32°С па паўднёвым захадзе краіны.
27 чэрвеня (чацвер) атмасферны фронт абумовіць вельмі няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымяць навальніцы. У асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымы град. Ноччу па захадзе, а днём у многіх раёнах будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +16..+22°С; максімальная тэмпература днём у асноўным +22..+28°С, у паўночна - заходніх раёнах краіны за фронтам не вышэй +18..+21°С, па паўднёвым усходзе рэспублікі паветра яшчэ прагрэецца да +30°С.
28 чэрвеня (пятніца) ўсталюецца халаднаватае надвор'е.
Месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы. У многіх раёнах захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра значна панізіцца: мінімальная ноччу +9..+16°С, максімальная днём +15..+21°С, месцамі да +23°С.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання