09.04.2018
Прадстаўнікі «THEOREMS-Dnipro» у Белгідрамеце
У дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» 6 красавіка 2018 года спецыялісты Белгідрамета і прадстаўнікі міжнароднага праекта «THEOREMS-Dnipro» абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў межах удзелу ў міжнародным праекце «Transboundary Hydro-metEORological and Environmental Monitoring System of Dnipro river». Згодна з праектам, плануецца стварэнне дзвюх уніфікаваных аўтаматызаваных гідраметэаралагічных /экалагічных станцый у месцах шматгадовых гідралагічных назіранняў трансгранічнай зоны ракі Днепр (на беларускім баку - гідрапост «Лоеў», на ўкраінскім - гідрапост «Любеч»), якія працуюць ад прыродных крыніц энергіі, са стварэннем неабходнага комплексу вымяральных, інфармацыйных і тэлекамунікацыйных сродкаў. Асноўным вынікам праекта павінна стаць павышэнне эфектыўнасці комплекснага кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі ракі Днепр.
Для звестак: Асноўныя аспекты праекта «THEOREMS-Dnipro»: стварэнне сэнсарнай сістэмы з камплектам вымяральных пераўтваральнікаў, распрацоўка сістэмы электрасілкавання з выкарыстаннем прынцыпаў «зялёная» энергетыка, распрацоўка Web-сэрвісу для візуальнага і лічбавага прадастаўлення вымяральнай інфармацыі гідраметэаралагічных службам, службам радыяцыйнага кантролю і экалагічнага маніторынгу Беларусі і Украіны, а таксама многае іншае.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання