16.12.2022
Прадстаўнікі Белгідрамета прынялі ўдзел у пасяджэнні Міжведамаснага каардынацыйнага савета НСМАС
15 снежня 2022 года начальнік Белгідрамета Тамара Гоманава і начальнік службы экалагічнай інфармацыі Алена Мельнік прынялі ўдзел у пасяджэнні Міжведамаснага каардынацыйнага савета Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь (НСМНА), якое адбылося ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства прайшло ў гібрыдным фармаце пад старшынствам намесніка Міністра Івана Прыходзька, удзел у якім таксама прынялі прадстаўнікі цэнтральнага апарату і падпарадкаваных арганізацый Мінпрыроды, Міністэрства лясной гаспадаркі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ТАА "Эпаль Софт".
Членамі Савета разгледжаны і адобраны прапановы па ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у Дзяржаўны рэестр пунктаў назіранняў НСМАС у частцы маніторынгу падземных вод, радыяцыйнага маніторынгу і маніторынгу паверхневых вод. Прадстаўлены даклады аб наяўных інфармацыйных рэсурсах Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і шэрага інфармацыйна-аналітычных цэнтраў НСМНА, праводзімай з імі працы, ўзнікаючых пытаннях і далейшых перспектывах развіцця па відах маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па выніках справаздач Іван Прыходзька адзначыў, што разгляданыя пытанні вельмі важны з пункту гледжання разумення стану спраў аб узроўні забяспечанасці інфармацыйнымі рэсурсамі і іншымі інструментамі, якія дазваляюць на сённяшні дзень своечасова прадастаўляць актуальную экалагічную інфармацыю грамадзянам, дзяржаўным органам і арганізацыям, а таксама аператыўна і якасна яе апрацоўваць і аналізаваць, падрыхтоўваць інфармацыю аб стане навакольнага асяроддзя рознага прызначэння, у тым ліку прагнознага характару.
У ходзе пасяджэння таксама была заслухана прэзентацыя прадстаўнікоў ТАА "Эпаль Софт" аб ходзе распрацоўкі Рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы аўтаматызаванага маніторынгу навакольнага асяроддзя (РІСАМНС), прадугледжанай у рамках выканання мерапрыемства 74 Дзяржаўнай праграмы "Лічбавае развіццё Беларусі" на 2021 – 2025 гады.
З улікам набіраючай тэмпы цыфравізацыі ў краіне, якая закранае ўсе вобласці і сферы дзейнасці, адбываецца паступовае ўдасканаленне інструментаў сістэмы НСМНА і механізмаў яе функцыянавання.
Пасяджэнне завяршылася абмеркаваннем прапаноў членаў Савета па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у 2023 годзе, прымеркаваных да 30-годдзя з дня ўтварэння НСМНА.
Даведачна: НСМНА створана на аснове Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 1992 г. № 1982-XII «Аб ахове навакольнага асяроддзя» пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 красавіка 1993 г. № 247.
Інфармацыя і фота ўзяты з сайта minpriroda.by
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання