23.01.2020
Пасяджэнне экспертнай групы
22 студзеня 2020 года ў Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылося пасяджэнне экспертнай групы па разглядзе і ўзгадненні праекта Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (далей – СНД) на 2021-2025 гады (далей – пасяджэнне экспертнай групы).
У пасяджэнні экспертнай групы прынялі ўдзел паўнамоцныя прадстаўнікі і эксперты Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан і Выканаўчага камітэта СНД.
Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі: начальнік дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (далей – Белгідрамет) Раман Юр'евіч Лабазнаў і начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю Мацавіла Ганна Леанідаўна.
Адкрыў пасяджэнне экспертнай групы Дружынін Альберт Іванавіч, дырэктар Дэпартамента па супрацоўніцтву ў сферы бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам Выканаўчага камітэта СНД.
Старшынствуючым на пасяджэнні абрана начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю Белгідрамета Мацавіла Ганна Леанідаўна.
Удзельнікі пасяджэння пасля ўсебаковага абмеркавання з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі ад дзяржаў-удзельніц СНД, дапрацавалі і ўзгаднілі праект Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці дзяржаў-удзельніц СНД на 2021-2025 гады і прапанавалі Выканаўчаму камітэту СНД накіраваць матэрыялы пасяджэння экспертнай групы ў дзяржавы-ўдзельніцы СНД для ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення праекта Плана па рэалізацыі Стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці дзяржаў-удзельніц СНД на 2021-2025 гады.
Пасяджэнне экспертнай групы прайшло ў духу добрасуседства і канструктыўнага дыялогу.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання