25.07.2019
Пашыранае пасяджэнне Грамадскага каардынацыйнага савета пры Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адбылося 24 ліпеня 2019 года на базе ДУК «Гродзенскі Заалагічны сад»
24 ліпеня 2019 года на базе ДУК «Гродзенскі заалагічны сад» прайшло пашыранае пасяджэнне Грамадскага каардынацыйнага савета пры Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Пашыранае пасяджэнне праводзілася пры падтрымцы праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца ЕС і рэалізуецца ПРААН.
Грамадскі каардынацыйны экалагічны савет пры Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (далей-савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым органам, які забяспечвае ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Орхускай канвенцыі ўзаемадзеянне абласнога камітэта і экалагічных грамадскіх арганізацый.
Кіраўнік Орхускага цэнтра г.Гродна Рамановіч Іаланта Мікалаеўна з'яўляецца членам каардынацыйнага савета. На пасяджэнні яна выступіла з прэзентацыяй «Падтрымка Орхускага цэнтра г.Гродна ў рамках праекта «Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні («Экаманіторынг»)». У сваім выступе кіраўнік Орхускага цэнтра г.Гродна расказала пра гісторыю стварэння Орхускага цэнтра, асноўных напрамках дзейнасці, аб мерапрыемствах па падтрымцы Орхускага цэнтра г.Гродна ў рамках праекта «Экаманіторынг».
У рамках пасяджэння спецыялісты абласнога камітэта прыродных рэсурсаў праінфармавалі ўдзельнікаў аб правядзенні раённага і абласнога этапаў рэспубліканскага конкурсу на лепшую аўтатранспартную арганізацыю ў рабоце па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра, уладкаванне і ўтрыманне месцаў карыстання павярхоўнымі воднымі аб'ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму. Удзельнікі пасяджэння таксама даведаліся, якія акцыі, семінары, конкурсы і лекцыі праводзіліся на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў рамках святкавання Міжнароднага дня птушак. А таксама аб правядзенні XV Рэспубліканскага экалагічнага форуму ў г.Навагрудак, раённага і абласнога этапаў рэспубліканскага конкурсу на лепшага эколага.
Загадчыца Гродзенскім філіялам рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі расказала аб інфармацыйных рэсурсах бібліятэкі.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання