31 снежня 2025г. ва ўрачыстых абставінах ў г.Чачэрску адбылося адкрыццё новай аўтаматычнай метэаралагічнай станцыі «Пеленг С-01».
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Гайкоў, старшыня Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Малюкоў, начальнік філіяла «Гомельаблгідрамет» Сяргей Лужкоў, начальнік Чачэрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Фёдаравіч, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.
«Пеленг C-01» - гэта сучасная сістэма назірання за надвор'ем, якая адпавядае ўсім патрабаванням Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі. Яна выраблена ТАА «Пеленг» – вядучым праектна-канструктарскім прадпрыемствам оптыка-электроннай прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Станцыя збірае дадзеныя аб тэмпературы, вільготнасці паветра, кірунку ветру, метэаралагічнай далёкасці бачнасці, атмасферным ціску і ападках у рэжыме рэальнага часу. Яна вымярае, апрацоўвае, адлюстроўвае, захоўвае і размяркоўвае метэаданыя.
Новая станцыя стане часткай сістэмы метэаралагічнага маніторынгу Гомельскай вобласці і Беларусі ў цэлым. Атрыманая з яе дапамогай інфармацыя дасць магчымасць павысіць дакладнасць лакальных прагнозаў надвор'я, аператыўнасць і дакладнасць папярэджанняў аб неспрыяльных і небяспечных з'явах надвор'я. Метэаралагічная станцыя пабудавана ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2025 год.
Акрамя аб'екта ў Чачэрску, у бягучым годзе ў Рэспубліцы Беларусь таксама ўведзены чатыры аналагічныя станцыі.
У мэтах забеспячэння метэаралагічнай бяспекі да 2030 года ў Рэспубліцы запланавана дадатковае будаўніцтва дваццаці аналагічных аб'ектаў.
Метэаралагічная станцыя-гэта стратэгічны аб'ект, які будзе садзейнічаць умацаванню бяспекі, устойліваму развіццю і эканамічнай эфектыўнасці Чачэрскага раёна. Яе адкрыццё-важная падзея і для гідраметэаралагічнай службы Беларусі, і для рэгіёна.
Па заканчэнні ўрачыстай цырымоніі Сяргей Лужкоў азнаёміў кіраўніцтва Чачэрскага райвыканкама і Савета дэпутатаў з прыладай і прынцыпам працы станцыі.
Жыхары Чачэрскага раёна атрымалі выдатны падарунак да Новага года!
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies