23.09.2022
Няўстойлівы характар надвор'я захаваецца ў Беларусі на працягу бліжэйшага тыдня
Верасень, які стартаваў у гэтым годзе ў Беларусі з рэзкага пахаладання, на працягу першых двух дэкад утрымліваў не па сезоне прахалоднае надвор'е.

Паніжаны тэмпературны рэжым захаваецца ў бліжэйшыя выхfдныя і ў пачатку наступнага тыдня. Пры гэтым у начныя гадзіны тэмпература паветра ў асноўным складзе ад +1 да +8, у ноч на нядзелю і панядзелак (25-26 верасня) пры менш шчыльнай воблачнасці ў асобных раёнах нашай краіны ёсць верагоднасць замаразкаў 0, -2, таму калі ў вас яшчэ ёсць непрыбраная сельскагаспадарчая прадукцыя, варта паклапаціцца аб яе хованцы. Разам з тым, у дзённыя гадзіны тэмпературны фон будзе знаходзіцца ў межах +10 +17.
З аўторка (27 верасня) аблокаў стане больш, а гэта значыць, што ночы будуць цяплей – ад +5 да +12, дзённыя максімумы пры гэтым складуць +11 +18, у аўторак на поўдні да +19.
Акрамя таго, на працягу бліжэйшага тыдня ў цэлым захаваецца няўстойлівы характар надвор'я, таму без дажджоў не абыдзецца, толькі ў суботу (24 верасня) па захадзе, а ў нядзелю (25 верасня) ужо ў цэлым па краіне пры павышаным фоне атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. У вільготным паветры ў начныя і ранішнія гадзіны будуць утварацца туманы, таму на дарогах варта быць уважлівымі.
Такім чынам, паводле папярэдніх ацэнак, да канца верасня намёкаў на «бабіна лета», пад якім разумеецца працяглы перыяд цёплага і сухога надвор'я, прырода не дае.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання