21.05.2021
Моладзевы форум «ProAtom» прайшоў у Мінску
Моладзевы атамны форум «ProAtom» прайшоў у Мінску 20 мая. Форум накіраваны на прасоўванне ў маладзёжным асяроддзі інфармацыі аб развіцці атамнай энергетыкі, рэалізацыі праекта па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі, праграмах падрыхтоўкі кадраў для галіны, а таксама магчымасцях працаўладкавання маладых спецыялістаў, якія атрымалі профільную адукацыю.
Арганізатарамі форуму выступілі Міністэрства энергетыкі сумесна з ДВА «Белэнерга», дзяржкарпарацыяй «Расатам» і РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» пры садзейнічанні Міністэрства адукацыі.
Перад удзельнікамі форуму выступілі вядучыя эксперты атамнай галіны, якія расказалі аб сферах прымянення ядзерных тэхналогій, бяспекі сучасных атамных электрастанцый, праграмах навучання і перападрыхтоўкі персаналу для галіны, у тым ліку ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва. З дакладам на тэму «Радыяцыйны маніторынг як элемент забеспячэння радыяцыйнай бяспекі» выступіў начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета Каваленка Міхаіл Канстанцінавіч.

У дзень форуму праходзіла выстава дасягненняў атамнай энергетыкі і звязаных з ёй кірункаў. Свае экспазіцыі прадставілі ДВА «Белэнерга», дзяржкарпарацыя «Расатам», РУП «Беларуская атамная электрастанцыя», Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі, ПА «Беларуснафта», Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржатамнагляд, кампанія «Атамтэх», ВНУ.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел найбуйнейшыя ВНУ краіны - БДУ, БНТУ, БДУІР, БДМУ, МГЭІ ім.А.Д.Сахарава БДУ, а таксама Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж і школы Мінска.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання